ЦІКАВОСТКІ РУДАБЕЛКІ

Адкрываем таямніцы Рудабельшчыны!
Возера Заазерскае.
Ёсць на Рудабелцы такое возера-балота. Знаходзіцца ў зацішным кутку. Вакол некранутая прырода. Жывы прыклад Беларусі да меліярацыі.
Возера глыбокае. Людзі спрабавалі вымяраць яго трыма шасціметровымі дрынамі, але да дна не дасталі.
Каля возера зямля "ходзіць" пад нагамі.
Рыбалка на возеры-балоце цудоўная!
Панарама возера ды яго каардынаты https://www.google.com/maps/place/%D0%9E%D0%BA%D1%82%D1%8F%D0%B1%D1%80%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9/@52.639171,28.9968963,17z/data=!4m5!3m4!1s0x46d700caeaa7a7dd:0x243eb0e1e2858dc1!8m2!3d52.6473109!4d28.8851644?hl=ru-RU
Прошча
Недалёка ад гэтага возера ёсць святое месца пад назвай Прошча.
Сюды праваслаўныя вернікі ладзяць свае рэлігійныя паходы з Рудабелкі і наваколіцы. Па паданню тут калісьці стаяла царква, якая пайшла пад ваду.
Побач з будынкам ёсць крыніца з гаючай вадой, якая мае насычаны мікраэлементамі змест, і, па словах мясцовых жыхароў, дапаматае пры захворваннях зроку.
Заапарк
Гэта наша радасть і наш боль. У заапарк з большага трапілі жывёлы і птушкі, якіх знайшлі параненымі альбо кінутымі самкамі ў нованароджаным стане. Цікавая задумка, але выкананне не можа не наводзіць суму... Багата хто з дарослых не ўхваляе гэтае месца, але ж дзецям падабаецца. Хацелася б прыцягнуць увагу грамадзян да гэтага месца, каб палепшыць жыццё жывёл і птушак.
Наведайце і вырашыце самі.
Падрабязнасці: http://kulturaokt.by/2011-06-04-14-24-32/2011-06-0...
Чорныя Брады
Маленькая чыгуначная станцыя ў Акцябрскім раёне стала месцам гераічнага подзвігу ў гады Другой Сусветнай вайны. У Чорных Брадах быў здзейснены адзіны ў гісторыі вайны таран танкам нямецкага бронецягніка.
25 чэрвеня 1944 года ў баі за станцыю Чорныя Брады экіпаж танка, камандзірам якога быў лейтэнант Дзмітрый Камароў, а механікам-вадзіцелем - Міхаіл Бухтуеў, знішчыў 2 варожыя гарматы і каля ўвзвода пяхоты, затым палаючым танкам тараніў варожы бронецягнік. У час тарана Бухтуеў загінуў. Ён быў пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Пратасы. Абодва члены экіпажа атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
http://pobeda.elar.ru/issues/operatsiya-bagration-...
Свята-Пакроўская царква
Храм быў пабудаваны ў 1996 годзе і атрымаў гістарычную назву царквы ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы , што была адкрыта ў Рудабелца ў 1772 годзе. На месцы старой царквы і могілак сёння размешчаны кафэ "Маладзёжнае" і дзіцячы садок. У 1937 годзе царкву разабралі і перанеслі на цяперашнюю вуліцу Бумажкова ў якасці клуба спіртзавода. Падчас карнай аперацыі "Бамберг" у гады вайны нямецкія захопнікі спалілі ў гэтым клубе 643 жыхароў вёскі Рудабелка. У 1990-х праваслаўныя вернікі паставілі пытанне аб пабудове новай царквы ў пасёлку. Агульнымі сіламі праз шэсць гадоў храм пабудавалі. Першая служба адбылася ў свята Пакрову Прасвятой Багародзіцы. Роспісам сцен у храме з благаслаўлення духавенства займаўся мясцовы мастак Валерый Крутых.
Паляўніча-турыстычны комплекс
Паляўнічы домік - цудоўны варыянт для тых, хто хоча адпачыць ад шуму і натоўпу. Комплекс размешчаны ў сасновым лесе на беразе ракі Пціч. У распараджэнні гасцей - утульны катэдж з трыма пакоямі і більярднай, лазня, вялікая альтанка з мангалам, пляцоўка для гульні ў валейбол. Кожны знойдзе занятак па душы!

Падрабязнасці: http://www.oktleshoz.by
Бубнаўка
Яшчэ адно месца адпачынку ад мітусні - культурна-забаўляльны комплекс "Бубнаўка". Да сярэдзіны нулявых тут быў размешчаны піянерскі лагер, у які летам з'язджаліся дзеці з усяго раёна. Пазней дзіцячы лагер перафарміравалі ў культурны цэнтр. Сёння комплекс можна арандаваць для карпаратыўных і сямейных свят або спыніцца турыстыным групам на начлег. Акрамя таго комплекс прапануе паходы па "зялёных маршрутах" (збор грыбоў, ягад і зёлак), конныя прагулкі верхам, пракат лодак, спортінвентару і мангала, наведванне лазні, музея міфаў, экскурсіі па раёне. Таксама ў Бубнаўцы жыве рудабельскі Дзед Мароз. Навагоднія імпрэзы для дзяцей ладзяцца штогод ад каталіцкага Раства да старога Новага года, але з ім можна сустрэцца нават і летам.
Падрабязнасці http://kulturaokt.by/2011-06-04-14-24-32/-lr.html
Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня"
"Берагіня" - маштабнае і яскравае свята традыцыйнага беларускага мастацтва. Гэта адзіны ў Беларусі фестываль, дзе можна дакрануцца да жывой аўтэнтычнай культуры. Тут танчаць і спяваюць так, як і сотні гадоў таму! Рэпертуар гуртоў, што бяруць удзел у фэсце, складаецца з традыцыйных песень і танцаў, перанятых ад носьбітаў - знаўцаў факльлору - з захаваннем унікальнай манеры выканання.

Падчас фестывалю праходзяць турніры моладзевых фальклорных калектываў, прэзентацыі рэгіянальных строяў, конкурсы выканаўцаў народных побытавых танцаў, выставы, кірмашы і майстар-класы. Самая таямнічая і відовішчная імпрэза - "Рудабельскае Купалле" з пляценнем вянкоў, шэсцем па цэнтральных вуліцах, вогнішчам, архаічнымі песнямі і скокамі праз агонь.

Прызначэнне і місія "Берагіні" - зберагчы народныя традыцыі і паказаць іх унікальнасць. На фэсце ажывае старадаўняя беларуская культура. Тут усё як мае быць: гарманічна, у адпаведнасці з традыцыямі. Сапраўднае народнае мастацтва без вялізных саламяных "скульптур" і іншага агратрэшу.

Праграма фэсту і іншыя падрабязнасці: http://kulturaokt.by/-lr.html

Ластаўкіна гара.

Гэта культавае месца для купання. Ўздоўж высокага берага ластаўкі ладзяць свае гнёзды.
Тут часта праходзяць спартыўныя спаборніцтвы и турыстычныя карпаратывы.
Цэнтр гісторыі і культуры
Даведацца пра ўклад жыцця нашых продкаў, іх традыцыі, пра гістарычныя падзеі на тэрыторыі Акцябрскага раёна можна ў Цэнтры гісторыі і культуры. Экспазіцыя мясцовага музея знаёміць з гісторыяй раёна ад старажытнасці да сянняшніх дзён. У залах прадстаўлены археалагічныя знаходкі, архіўныя дакументы і фотаздымкі, якія тычацца першых паселішчаў чалавека на тэрыторыі раёна, перыядаў Тураўскага княства, Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, гісторыі знакамітага роду Лапаў - уладальнікаў маёнтка Рудабелка, Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, партызанскага руху ў гады Другой Сусветнай вайны і вызвалення раёна ад нямецкіх захопнікаў, савецкага перыяду. Вялікай папулярнасцю карыстаецца экспазіцыя "Беларуская хата традыцыямі багата" - адноўлены інтэр'ер хаты беларускага селяніна канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя з калекцыяй ручнікоў, народных строяў, прадметаў побыту.
http://kulturaokt.by/2011-06-04-14-24-32/2011-06-0...
Цікавостка для сталкераў. У 8 км. ад Акцябрскага ў Петрыкаўскім раёне, знаходзіцца самы буйны на сёння пестыцыдны могільнік. Па чутках брудныя рэчывы гэтага магільніка знойдзены у Дняпры аж у Кіеве.
All photo and video materials belong to their owners and are used for demonstration purposes only. Please do not use them in commercial projects.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website