Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня""Берагіня" - маштабнае і яскравае свята традыцыйнага беларускага мастацтва. Гэта адзіны ў Беларусі фестываль, дзе можна дакрануцца да жывой аўтэнтычнай культуры. Тут танчаць і спяваюць так, як і сотні гадоў таму! Рэпертуар гуртоў, што бяруць удзел у фэсце, складаецца з традыцыйных песень і танцаў, перанятых ад носьбітаў - знаўцаў факльлору - з захаваннем унікальнай манеры выканання.
Падчас фестывалю праходзяць турніры моладзевых фальклорных калектываў, прэзентацыі рэгіянальных строяў, конкурсы выканаўцаў народных побытавых танцаў, выставы, кірмашы і майстар-класы. Самая таямнічая і відовішчная імпрэза - "Рудабельскае Купалле" з пляценнем вянкоў, шэсцем па цэнтральных вуліцах, вогнішчам, архаічнымі песнямі і скокамі праз агонь.
Прызначэнне і місія "Берагіні" - зберагчы народныя традыцыі і паказаць іх унікальнасць. На фэсце ажывае старадаўняя беларуская культура. Тут усё як мае быць: гарманічна, у адпаведнасці з традыцыямі. Сапраўднае народнае мастацтва без вялізных саламяных "скульптур" і іншага агратрэшу.
Праграма фэсту і іншыя падрабязнасці:
http://kulturaokt.by/-lr.html